Сапраўдны тата Сцяпан Хрол
У прыгожы, афарбаваны рознымi колерамi восеньскi тыдзень бацькоўскай любовi ўсе ўслаўляюць Мацi, матулю, самага роднага чалавека на зямлi. Але ж бывае здараецца і так у жыццi, што тата самы дарагi і aдзiны, якi замянiў матулю.
Свой аповед пачну з таго, што я па працы часта наведваю адзiнокiх пенсiянераў і пажылых людей,страцiўшых здароўе, каб забяспечыць іх рознай лiтаратурай, бо працую ў Дворнаўскай сельскай бiблiятэцы-фiлiяле бiблiятэкарам. Вось ў гэты святочны тыдзень заглянула ў веску В.Грыдзюшкi, што знаходзяцца на тэрыторыi былога калгаса «Прагрэс», да пастаяннага чытача Храла Сцяпана lванавiча, каб павiншаваць са святам, бо ён, на мой погляд, самы сапраўдны Тата, з вялiкай лiтары. Сцяпан lванавiч вельмi сцiплы чалавек, але ж пра свой складаны лёс, якi прыпаднесла яму жыццё неахвотна паведамiў.
— Працаваў усе жыццё вадзiцелем ў райсельгасхiмii, потым у калгасе «Прагрэс», а апошнiя гады - у «Гарадцы», адкуль і пайшоў на пенсiю, - адзначыў суразмоўца. 24 гады назад, будучы ў дараслым узросце, а было пад 40 год, пакахаў мясцовую жанчыну, сыгралi вяселле, сталi абзавадзiцца гаспадаркай.
Алёна і Сцяпан марылi аб дачцэ і шчасце нарадзiлася праз год. Сямейнаму шчасцю здавалася не будзе канца, але жыццё гатавала цяжкае выпрабаванне. Як Кацярыне споўнiўcя год, жанчына стала скардзiцца на здароўе. Пачалicя паходы па ўрачах, абследваннi. У вынiку высветлiўcя цяжкi дыягназ. Амаль два гады сям’я змагалася з хваробай, але безвынiкова. Маладая жанчына пайшла ў другi свет, пакiнуўшы на гэтым любую дачушку і мужа.
Iшлi гады цяжкага жыцця. Кацярына расла разумнай і цiкаўнай дзяўчынкай. Дапамагала бацьку з малых гадоў па гаспадарцы, гатавала, прыбiрала ў хаце, бо бацька ўвесь час працаваў. Каця ж, як пайшла ў школу, стала марыць стаць урачом, каб ратаваць людзей ад хвароб. I вось выпускны баль у школе і на сцэну вызываюць выдатнiцу Хрол Кацярыну і яе бацьку. Увесь зал падняўся з апладысментамi, калi дырэктар школы ўручала Сцяпану Iванавiчу Ганаровую грамату за выхаванне дачкi, у многiх заблiшчэлi слёзы на вачах. Мара Кацярыны збылася — яна стала ўрачом-стаматолагам i ў дасягненнi мары ёй дапамог сапраўдны Тата.
Падрыхтавала бiблiятэкар Дворнаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла Рамашка Таццяна Аляксандраўна.

























