Салодкая нотка дня
17 красавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай цэнтральнай бібліятэкі ў межах праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё“ прайшоў агляд-знаёмства ”Салодкая нотка дня“, у ходзе якога наведвальнікам бібліятэкі прапанавалі кнігі, часопісы і беларускія прысмакі.
Асноўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай прадукцыі сярод наведвальнікаў бібліятэкі. Кожны чытач атрымаў кнігі і добры настрой з салодкай прадукцыяй беларускай вытворчасці.





























