• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-12-04

Зарегистрировалось:

217

Алена Цімафееўна Фромертас уручае Дыплом бібліятэкару Германавіцкай бібліятэкі-філіяла №13У кожнага з нас свая малая радзіма. Любоўю да яе, да людзей, якія жывуць на гэтай зямлі, гонарам за свой край пранізана работа бібліятэк нашай сістэмы, таму ў сакавіку для бібліятэкараў ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” на базе Германавіцкай бібліятэкі-філіяла №13 адбыўся семінар бібліятэчных работнікаў “Роднаму краю – часцінку душы прысвячаю”. Адметным стала і тое, што бібліятэка ў гэтым годзе адзначае 100-гадовы юбілей.

Акрамя супрацоўнікаў ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” на семінар былі запрошаны і мясцовыя жыхары: былы бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі Абламава Ірына Віктараўна, мясцовы краязнаўца Кожан Кліменцій Арсеньевіч і былы настаўнік Германавіцкай школы, мясцовы краязнаўца Мядзелец Іван Аўгусцінавіч.

У пачатку семінара бібліятэкару быў уручаны дыплом за актыўную работу па папулярызацыі роднай мовы, краязнаўства і ў сувязі с юбілеем бібліятэкі, акрамя гэтага амаль кожны бібліятэкар асабіста павіншаваў Таццяну Генадзьеўну Хоміч і ўручылі памятныя падарункі.

Былы бібліятэкар Абламава Ірына Віктараўна віншуе з юбілеемКліменцій Арсеньевіч Кожан – краязнавец, жывы сведка, які бачыў Язэпа Драздовіча, расказаў пра яго асобу, затым ён супыніўся на гісторыі станаўлення культурна-асветнага таварыства “Заранка”, бо менавіта тады была заснавана бібліятэка з ахвяраванных выданняў і падтрымлівалася яна на сродкі таварыства.

Прадоўжыла размову былы бібліятэкар – Абламава Ірына Віктараўна, якая ўспомніла гады сваёй працоўнай дзейнасці, павіншавала з юбілеем і падарыла бібліятэкару памятны падарунак.

Кульмінацыйным момантам семінара стала прэзентацыя кнігі Івана Аўгусцінавіча Мядзельца “Я люблю тебя, Ельня! Непутевые заметки экотуриста”. Іван Аўгусцінавіч – чалавек, які за паўвекавы перыяд абыйшоў любімае балота ўздоўж і папярок, абышоў вакол усе астраўкі, пабываў на берагах усіх азёр, вывучыў раслінны і жывёльны свет, гісторыю балота, сустрэўся з дзесяткамі неабыякавых людзей. Вельмі цікава ён прэзентаваў сваю кнігу, а затым правёў займальную віктарыну. Напрыканцы семінара жадаючыя набылі кнігі Івана Аўгусцінавіча.

У Год малой радзімы тэма краязнаўства з’яўляецца вельмі актуальнай з яе дапамогай можна пашырыць свае веды пра родны край, пазнаёміцца з  яго гісторыяй, яго славутымі  землякамі, літаратурным краязнаўствам і культурнай спадчынай.

Віншаванне ад бібліятэкараў сістэмы.Іван Аўгусцінавіч Мядзелец падарыў сваю кнігу Германавіцкай бібліятэцы.