Размаўляй і натхняй
21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, роднай з’яўляецца менавіта беларуская мова. Да святкавання Дня роднай мовы далучыліся і бібліятэкі ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“.
Загадчыца Буеўшчынскай сельскай бібліятэкай-клубам падрыхтавала вусны часопіс ”Мова родная – мова модная“, падчас якога ўдзельнікі пашырылі свае веды аб гістарычным шляху беларускай мовы, раскрылі багацце і разнастайнасць роднай мовы, з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах. Напрыканцы мерапрыемства адбылася акцыя ”Любімыя словы на роднай мове“.
У Іёдскай сельскай бібліятэкцы-філіяле адбыўся вечар паэтычнага настрою ”Дзіўны вянок душы беларускай“, у якім прынялі ўдзел сапраўдныя аматары роднага слова. На вечары прагучалі выдатныя творы, напісаныя на словы беларускіх класікаў. З вялікім задавальненнем прысутныя паслухалі песні і рамансы, сярод якіх ”Явар і каліна“ (муз. Ю. Семянякі, сл. Я. Купалы), ”Зорка Венера“ (муз.С. Рак-Міхайлоўскага, сл. М. Багдановіча), ”Люблю цябе, Белая Русь“ (муз. Ю. Семянякі, сл.У. Карызны) і інш.
Літаратурная віктарына ”Мовы пяшчотнай сузор’е“ і слоўнікавы джэм ”Размаўляй са мной па-беларуску!“, якія адбыліся ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле, стварылі ўмовы для творчага мыслення, павышэння ў юных чытачоў матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Аматары роднага слова з задавальненнем падарожнічалі па краіне Мовазнавіі, гулялі ў рыфмы, агучвалі рускія словы па-беларуску, паказвалі пры дапамозе мімікі і жэстаў фразеалагізмы, складвалі са ”слоў-наборшчыкаў“ прыказкі і прымаўкі, адгадвалі беларускія загадкі, па апісанню невялікага ўрыўка з народных беларускіх казак успаміналі любімыя казкі, якія чыталі самі або іх расказвалі бацькі, дзядулі і бабулі.
Супрацоўнікі Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі разам з вядомым беларускім пісьменнікам, сапраўдным носьбітам роднай мовы, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Праўдзіным арганізавалі літаратурную пляцоўку ”Родная мова, тое што нас аб’ядноўвае“, падчас якой закранулі пытанне аб прыстыжнасці беларускай мовы. Сваё меркаванне высказаў і Віктар Праўдзін.
Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у абласным марафоне ”Размаўляй і натхняй“. Кожны прапанаваў сваё слова на беларускай мове, якое асацыятыўна звязана з нашым раёнам, слова-брэнд, якое характэрызуе нашу мясцовасць.
Міжнародны дзень роднай мовы прайшоў у дзіцячай бібліятэцы ў форме сторысека (гучнага чытання). Удзельнікі мерапрыемства дэкламавалі вершы Канстанцыі Буйло, Міледзія Кукуця, Максіма Багдановіча, Міколы Маляўкі, Віктара Шніпа, а затым адбылося знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-юбіляраў года. З задавальненнем аматары роднага слова папрацавалі са слоўнікамі, у якім яны знаходзілі незнаёмыя для сябе словы на роднай мове, малявалі іх на ”Сонейку“ і тлумачылі іх значэнне.
Напрыканцы мерапрыемства дружна зачыталі словы з верша У. Караткевіча ”Беларуская песня“:
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
ніколі,
Так,
Ніколі не кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.