Радзюкоўскія "душы" на стол і для душы
Чарговы раз аграгарадок Радзюкі гасцінна адчыніў дзверы для ўдзельнікаў і гасцей традыцыйнага раённага свята «І ў клёцак ёсць душа». Мерапрыемства аб’яднала лепшыя клубныя ўстановы гарадскога пасёлка і ўсяго раёна, падарыўшы прысутным сапраўднае свята беларускай культуры, гумару і народнай кухні.
Гасцей чакала насычаная дэгустацыйна-конкурсная праграма, а таксама выступленні лепшых калектываў установы культуры з песнямі і жартамі.
У гэтым годзе ўдзел у свяце прыняла Радзюкоўская сельская бібліятэка-філіял. У конкурсе «Весяліся ад душы – клёцкі еш, гуляй, пляшы» была прадстаўлена аўтарская работа «Радзюкоўскія "душы" на стол і для душы». На стале ў бібліятэкара красавалі клёцкі з асаблівымі «душамі» і іншыя смачныя прысмакі, прыгатаваныя з любоўю.
За ўдзел у конкурсе бібліятэка была ўзнагароджана Дыпломам ўдзельніка.


























