• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

В.А. БуйкаУ вёсцы Сасноўцы пражывае ветэран бібліятэчнай справы – Валянціна Андрэеўна Буйка, якая 10 чэрвеня адзначыла 70-гадовы юбілей. У гэты дзень да яе  завіталі  былыя калегі – супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ Вера Мілянцей  павіншавала юбілярку з адметнай датай у жыцці. Уручыла ёй памятны падарунак, кветкі  і выказала шмат цёплых слоў і пажаданняў моцнага здароўя і доўгіх год жыцця.

Мінула больш за 10 год з тае пары, як Валянціна Андрэеўна пайшла на заслужаны адпачынак, але гледзячы на гэту абаяльную жанчыну,  ні за што не скажаш, што яна перамінула 70-гадовую мяжу.

Падчас сустрэчы Валянціна Андрэеўна адмеціла, што служэнню яе вялікасці Кнізе яна прысвяціла 38 год. Спачатку загадвала Астраўлянскай бібліятэкай–клубам і два разы на тыдзень наведвалася ў пункт выдачы ў вёсцы Глісцёнкі. Калі цэнтр калгаса імя Леніна перамясціўся ў вёску Сасноўцы, то і бібліятэку перавялі ў Сасноўскі сельскі клуб, у якім для бібліятэкі выдзелілі невялікі пакой. У 1981 годзе праўленне калгаса імя Леніна выдзелілі для бібліятэкі трохпакаёвую кватэру ў двухпавярховым катэджы. Валянціна Андрэеўна арганізавала клуб па інтарэсах ”Праменьчык“, на пасяджэннях якога шмат увагі звяртала на папулярызацыю кнігі і чытання сярод дзяцей. Члены клуба цікавіліся таксама  мінулым сваёй мясцовасці. Юныя чытачы разам з бібліятэкарам займаліся зборам старажытных прылад працы і побыту продкаў, якія сталі галоўнымі экспанатамі этнаграфічнага пакою ”Нам засталася спадчына“.

У час віншаванняПадчас сустрэчы мы з цікавасцю перагарнулі старонкі сямейнага альбома, у якім шмат фотаздымкаў, дзе Валянціна Андрэеўна з былымі калегамі. Трэба было чуць, з якой цеплынёй яна адзывалася аб некаторых з іх!

Валянціна Андрэеўна разам з мужам Гедыёнам Пятровічам выгадавалі сына і дачку, якімі яны ганарацца. Па-свойму радуюць бабулю і дзядулю чацвёра ўнукаў, якія наведваюцца да іх у госці у час  канікулаў і святаў.

Сумаваць юбілярцы некалі. Шмат часу яна аддае працы на прысядзібным участку і хатнім клопатам. Аддушынай ад паўсядзённых спраў у Валянціны Андрэеўны – кветкі. У шутку яна сказала, што залаты юбілей яна адзначала ў квецені бэзу, у год 60-годдзя яе радавалі буйным цветам півоніі. Букет з белых пунпонаў бульданэжу (дэкаратыўнай каліны) прыпаднёс 70-гадовы юбілей.