ПРОМА-АКЦЫЯ ”ПАДЗЯЛІСЯ КНІГАЙ З СЯБРАМ“ (ДА СУСВЕТНАГА ДНЯ КНІГАЛЮБАЎ)
Менавіта чытачу, які працягвае захоўваць кнігу запатрабаванай, у першую чаргу прысвечаны Сусветны дзень кнігалюбаў. Усе, хто далучаецца да гэтага дня, святкуе яго па-рознаму. Для кагосьці лепшым варыянтам стане знайсці час і пачытаць цікавую кнігу. Хтосьці атрымае асалоду ад наведвання кніжных крам і кірмашоў, а чытачы нашай бібліятэкі вырашылі падзяліцца кнігамі са сваіх хатніх бібліятэк і тым самым стать актыўнымі ўдзельнікамі нашага мерапрыемства. У гэты дзень больш дзясятка чытачоў наведалі бібліятэку са стосамі кніг сучасных аўтараў, а менавіта да нас завіталі Анатолій і Ганна Астроўскія, Ірына Гаўрылавец, Вольга Забела, Алена Шаўкута, Зоя Жакоўка, Вольга Долава і іншыя.
Значнай падзеяй у гэты дзень для нас стаў візіт даўняй сябры бібліятэкі, пісьменніцы Ірыны Вахітавай. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія ім прыйшлося пераадолець пры пераездзе мяжы, яна прывезла нам у падарунак свае ўласныя кнігі з аўтографамі. Значнасць яе твораў у тым (яна пражывае ў Латвіі, але мае “лужкаўскія” карані), што яны змяшчаюць матэрыл аб Лужках заснаваны на ўспамінах яе родных (бацькі, маці, бабулі). Таму гістарычныя факты, пераказаныя мастацкім словам, стануць каштоўным папаўненнем нашай краязнаўчай скарбонкі.