• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

banner five year quality

sm00021

2026.04.13

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

Мы на портале рейтинговой оценки

qr

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-11-04

Зарегистрировалось:

249

Удзельнікі мерапрыемства Удзельнікі дзіцячага клуба па інтарэсах “Чамучкі” ў чарговы раз сустрэліся ў Лужкаўскай сельскай бібліятэцы на цікавым і пазнавальным мерапрыемстве, прысвечаным гісторыі ўзнікнення дзіцячага часопіса “Вясёлка”, знаёмства з яго пачынальнікамі і творчымі людзьмі, якія працавалі і працуюць над яго выданнем, выхоўваюць любоў і павагу да беларускага слова, гісторыі і культуры Беларусі праз творы – вершы, казкі, апавяданні, творчыя заданні, змешчаныя на старонках часопіса.

Прэс-інфарміна “У госці да “Вясёлкі” пазнаёміла дзяцей з майстрамі беларускага слова, якія “нарадзілі” часопіс для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў – Васіль Вітка, Эдзі Агняцвет, Станіслаў Шушкевіч і інш. і з тымі, хто шчыруе ў “Вясёлцы” сёння – Уладзімір Ліпскі, Алесь Бадак, Алена Масла, Раіса Баравікова, Анатоль Зэкаў і многімі іншымі таленавітымі беларускімі творцамі. Бібліятэкары запрасілі ўдзельнікаў прэс-інфарміны павандраваць па старонках часопіса, на свой густ выбраць заданне з рубрыкі “Хвілінкі-весялінкі” і пагуляць ў цікавыя інтэлектуальныя гульні – фотакрыжаванкі “Што паспела ў садзе”, “Пералётныя птушкі”, “Восеньскае слова”, адгадаць загадкі “Поры года”, разгадаць сканворды і рэбусы “Міфалагічны” і “Школьнае жыццё”. Творчыя заданні “Размалюй” і “Вясёлкавыя ўрокі роднай мовы” былі адным з самых цікавых і жаданных момантаў сустрэчы, дзе дзеці з дапамогай рознакаляровых фарбаў ажыўлялі  карцінкі з чорна-белымі букетамі вясновых кветак і крыламі матылькоў, дэкламавалі свае любімыя вершы пра Беларусь, маці, школу і поры года.

Дзеці з цікавасцю павандравалі па старонках часопіса “Вясёлка” і даведаліся шмат новага і карыснага. Галоўнае, што ўсе ў гэты час дружна ўключыліся ў творчасць і гульню, разам думалі над адказамі, спрачаліся і вынаходзілі правільныя рашэнні. Быць цікаўнымі, дапамагаць адзін аднаму і не баяцца памылак – гэтаму вучыць дзяцей іх надзейны сябар – часопіс “Вясёлка”. З ім ніколі не будзе сумна!Пад час мерапрыемства