• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-24

Зарегистрировалось:

241

І. Машара знаёміць маленькіх   з   дзіцячымі часопісаміЗагадчыца Лужкаўскай бібліятэкі-філіяла № 29 Ірына Машара наведалася ў дзіцячы садок, каб бліжэй пазнаёміць дашкольнікаў з дзіцячай перыёдыкай, якую атрымлівае бібліятэка па падпісцы.

Знаёмства прайшло ў форме прэс-фуршэта “Што прынёс нам паштальён?”. Кожны часопіс змог прапанаваць маленькім гледачам шмат цікавых і займальных матэрыялаў. Напрыклад, “Вясёлка” прапанавала беларускія загадкі з градкі і маляванкі з раздзела “Чытанка-маляванка для дашкольнікаў”. Часопіс “Рюкзачишка” прачытаў вершаваную казку пра Цімку і Кузьку з рубрыкі “Мама, пачытай!”, а таксама пажадаў, каб дзеці паспыталі свае сілы ў вырабе арыгамі. З дапамогай дарослых атрымалася зрабіць папяровы караблік, які кожны потым панёс дадому, як напамін аб цікавай сустрэчы. А “Весёлый зоопарк” запрасіў наведаць раздзел “Хатнія жывёлы” і праверыць эрудыцыю малечы: неабходна было адпаведна наклеіць каляровыя выявы жывёл і птушак на прапанаваныя чорна-белыя малюнкі.

Час праляцеў непрыкметна. Нават бацькам прыйшлося чакаць сваіх дзяцей, каб пайсці дадому, бо ўсе былі захоплены маляўнічымі і пазнавальнымі часопісамі. Спадзяёмся, што першая сустрэча маленькіх з дзіцячымі часопісамі паспрыяе ў будучым далучэнню іх да кнігі і чытання, а значыць, папаўненню радоў  чытачоў Лужкаўскай бібліятэкі!

знаёмства з дзіцячымі часопісамі