Правілы паводзін у грамадскіх месцах
Напярэдадні летніх канікул у Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле адбылася гадзіна бяспекі ”Правілы паводзін у грамадскіх месцах“, на якую быў запрошаны старэйшы ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Юр’евіч Язёнак.
Прадстаўляючы супрацоўніка міліцыі навучэнцам 4 класа ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа-сад Шаркаўшчынскага раёна“, бібліятэкар Т.Г.Хоміч адзначыла, што жыццё – самае каштоўнае, што дадзена чалавеку. Яно даецца па праву нараджэння ўсім, а ад чалавека ўжо залежыць, наколькі прыгожым і шчаслівым яно будзе. Так, мы не можам ведаць дакладна, дзе падсцерагае нас небяспека і якой менавіта яна будзе. Але, ведаючы правілы паводзін пры надзвычайных сітуацыях і выконваючы нормы паводзін, мы можам пазбегнуць вельмі шматлікіх непрыемнасцяў.
Падчас мерапрыемства Андрэй Юр’евіч вучыў дзяцей асабістай бяспецы. Гаворка ішла аб правілах паводзін на вадзе, на дарозе, у грамадскіх месцах., а таксама звярнуў увагу ўдзельнікаў і на кіберзлачыннасць.