Прававая гадзіна
У
рамках Тыдня па прафілактыцы правапраўных дзеянняў непаўналетніх малодшага школьнага ўзросту ў Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле прайшла прававая гадзіна ”Падлетак і закон“, на якую былі запрошаны вучні тэатральнага аддзялення Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў філіяла ДУА ”Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацваў імя П.П. Касцюкевіча“.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з дзіцячым прававым сайтам. Разам з дзецьмі шукалі адказы на прававыя пытанні. На сайце ёсць ”Памагаты“, які дапамагае шукаць адказ па ключавых словах зададзенага пытання. Змест сайта праілюстраваны фотаздымкамі, малюнкамі і відзеаінфармацыяй.
Далей гаворка ішла аб правапарушэннях і іх відах. Бібліятэкар прапаноўвала дзецям розныя сітуацыі, а яны павінны былі вызначыць, ці з’яўляецца гэта дзеянне прыступным.
Напрыканцы дзецям была прапанавана віктарына ”Злачыннасць і пакаранне“.
























