Права ведаць свае правы
У Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле прайшла гадзіна прававых ведаў “Права ведаць свае правы”, прымеркаваная да Сусветнага дня дзіцяці. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 2 класа ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа”.
Мэта мерапрыемства: пазнаёміць дзяцей з асноўнымі правамі і абавязкамі, навучыць прымяняць іх у жыцці.
Усе дзеці павінны ведаць свае правы, але не менш важна памятаць аб тым, што акрамя праў, у кожнага чалавека ёсць і абавязкі. Далей удзельнікі ў гульнёвай форме прайшлі выпрабаванне і змаглі адрозніць правы ад абавязкаў. Дзеці павінны былі суаднесці сувязь паўсядзённага жыцця з правамі чалавека. Напрыклад, што я сёння рабіў, і як гэта звязана з правамі чалавека (спаў, абедаў, хадзіў у школу……права на адпачынак, права на адукацыю і г.д.)


У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з літаратурай па тэме, якая дапамагла бліжэй зразумець сутнасць мерапрыемства.



























