Прафарыентацыйная гутарка
У Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту адбылася прафарыентацыйная гутарка ”Запрашаю ў прафесію бібліятэкара“.
На пачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных з новымі прафесіямі, якія сталі запатрабаванымі ў Беларусі. Далей удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з працоўнымі вакансіямі прадпрыемстваў і арганізацый Шаркаўшчынскага раёна і г. п. Шаркаўшчына.
Затым бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў з прафесіяй бібліятэкара і адзначыла, што бібліятэкар 21 стагоддзя – гэта не проста супрацоўнік бібліятэкі, які выдае чытачам кнігі – гэта сувязное звяно паміж мірам інфармацыі, тэхналогій і карыстальнікамі бібліятэк. Таццяна Хоміч падрабязна расказала прысутным, дзе можна атрымаць прафесію бібліятэкара і якія ўступныя выпрабаванні трэба для гэтага вытрымаць.
Напрыканцы мерапрыемства сярод удзельнікаў быў распаўсюджаны інфармацыйны буклет ”Прафесія бібліятэкара“.

























