• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-09-16

Зарегистрировалось:

241

Праўдзін ВЮбілей – гэта заўсёды нагода падсумаваць вынікі пражытага за пэўны адрэзак часу, сабрацца разам з сябрамі і аднадумцамі. Так сталася і падчас святкавання 70-гадовага юбілею ў цэнтральнай раённай бібліятэцы беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна.

У пачатку літаратурнага вечара-сустрэчы ”Жывеш толькі раз“ бібліятэкар Іна Суднік адзначыла, што сваё сямідзесяцігоддзе Віктар Аляксандравіч сустракае з важкімі здабыткамі і перамогамі. У літаратурным багажы В.А. Праўдзіна 13 кніг, ён узнагароджаны нагрудным знакам ”Выдатнік друку Беларусі“, медалём Францыска Скарыны. Пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам прэміі ”Золотой Купидон“ у намінацыі ”Проза“. У 2021 годзе за раман з прываблівай назвай ”Парыж, Эйфелева вежа і …“ Віктар Аляксандравіч атрымаў Нацыянальную прэмію ў намінацыі ”Лепшы твор прозы“.

Словы шчырай ўдзячнасці і захаплення мастацкім талентам В. Праўдзіна, які дае магчымасць глыбей пазнаць беларускую мову, нацыянальную культуру і гістарычную спадчыну нашага краю, выказалі загадчык сектара культуры Іна Мар’янаўна Шынкевіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Людміла Уладзіміраўна Стома.Віншаванне ад І.М. ШынкевічВіншаванне ад Л.У. Стомы

Цёплыя словы віншавання выказалі сябры па пяру, удзельнікі народнага калектыву літаратурнай творчасці ”Світанак“. А паэт-зямляк Міледзій Мікалаевіч Кукуць, нават, прысвяціў верш-віншаванне юбіляру.

Віншаванне ад М.І. Кукуця

Аб тым, што значныя творы пісьменніка выклікаюць цікавасць сярод чытачоў, пацвердзілі бібліятэчныя работнікі Васюкоўскай (А.У.Пагарэлава), Германавіцкай (Т.Г. Хоміч) сельскіх бібліятэк і Буеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба (Н.В. Кандрацьева).

Прыемным сюрпрызам для юбіляра стаў музычны нумар у выкананні Валянціны Абрамавай, бібліятэкара Радзюкоўскай сельскай бібліятэкі. Нечаканасцю для пісьменніка стаў і той факт, што бібліятэкар Лужкаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла Лена Гугалінская запрасіла Віктара Аляксандравіча да ўдзелу ў мерапрыемстве пад назвай ”Знаёмы аўтар новых твораў“, якое прысвечана творчасці пісьменніка і адбудзецца ў чэрвені.

На працягу мерапрыемства ўдзельнікі задавалі пытанні аўтару, выказвалі сваё гледжанне на яго творы.

Напрыканцы мерапрыемства В.А. Праўдзін  падарыў чытачам кнігу ”Іду насустрач“, што выклікала сапраўдную радасць у аўдыторыі. Удзельнікі мерапрыемства падыходзілі да пісьменніка, каб атрымаць не толькі кнігу, але і аўтограф, які ён пакідаў з цеплынёй і добрымі пажаданнямі.

Удзельнікі мерапрыемстваАўтограф ад пісьменніка