• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

banner five year quality

sm00021

2026.04.13

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-05-23

Зарегистрировалось:

245

Удзельнікі мерапрыемстваУ рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” бібліятэкар Зоркаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла правяла кніжны маршрут “Пісаў свае я вершы для дома, для альбома і трохі для эпохі”, які быў прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння Васіля Віткі.

Бібліятэкар расказала дзецям, што назва мерапрыемства выбрана не выпадкова – гэта радкі самога Васіля Віткі, якія дакладна адлюстроўваюць яго сціплы, але глыбокі талент.

Потым бібліятэкар каротка і займальна расказала біяграфію паэта. Дзеці даведаліся, што Васіль Вітка, гэта псеўданім (сапраўднае прозвішча Крысько),  што ён быў не толькі паэтам, але і настаўнікам і нават удзельнікам вайны. Асаблівую ўвагу надалі таму, што ён вельмі любіў дзяцей і пісаў для іх зразумела, цёпла і з гумарам.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі аўтара, якія ёсць у бібліятэцы, па іх і прайшоў “кніжны маршрут”. Загаддзя былі падрыхтаваны “прыпынкі” – урыўкі з розных твораў Віткі. Дзеці па чарзе зачытвалі самыя смешныя і кранальныя моманты з вершаў і казак, ахвотна дзяліліся ўражаннямі.

Фармат “кніжнага маршруту” аказаўся ўдалым: ён ператварыў звычайнае чытанне ў займальнае падарожжа, дзе кожны ўдзельнік быў не слухачом, але і актыўным удзельнікам.