• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-11-01

Зарегистрировалось:

244

День роднай мовы21 лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы. Не абмінулі гэта свята і бібліятэкі нашай сістэмы.

 Акунуцца ў чароўны свет роднай мовы змаглі чытачы Каўшэлеўскай сельскай бібліятэкі-філіяла падчас паэтычнай гадзіны ”Пералівы роднай мовы“. Удзельнікі  з задавальненнем чыталі вершы аб родным краі, беларускіх краявідах, порах года і каханні беларускіх паэтаў.

Удзельнікі мерапрыемства ў Каўшэлеўскай сельскай бібліятэцы

Навучэнцы 9 класа ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“ прынялі ўдзел у моўным турніры ”Сэрцам роднай мовы краніся“, на працягу якога бібліятэкар імкнулася абудзіць павагу да беларускага слова, сфарміраваць у ўдзельнікаў свядомае разуменне самабытнасці і непаўторнасці беларускай мовы як адзінай і ўнікальнай з’явы на свеце.

Падчас мерапрыемства ў Германавічскай бібліятэцы 2Падчас мерапрыемства ў Германавічскай бібліятэцы 1

Калектыў Лужкаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла арганізаваў для чытачоў малодшага школьнага ўзросту літаратурную гасцёўню пад назвай  ”Дала мне маці гэту мову“. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў самых розных конкурсаў: адгадвалі беларускія казкі, гулялі ў рыфмы, называлі адным словам, агучвалі па-беларуску, складвалі словы з прапанаваных літар і інш. Завяршылася сустрэча аглядам беларускай літаратуры ”Беларускія пісьменнікі – дзецям“, дзе ішла размова пра родную мову і лепшыя творы дзіцячых беларускіх аўтараў.

Удзельнікі мерапрыемства ў Лужкаўскай бібліятэцы

У Буеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе-філіяле адбылася акцыя ”Размаўляй са мной па-беларуску“. На працягу дня наведвальнікі ўстановы размаўлялі толькі на роднай мове.

Удзельнікі мерапрыемства Буеўшчынскай бібліятэкі філіяла 1Удзельнікі мерапрыемства Буеўшчынскай бібліятэкі філіяла 2

У Дворнаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле да памятнай даты была аформлена выстава літаратуры ”Любі свой край і мова будзе любай“, на якой была прадстаўлена  дакументальна-публіцыстычная літаратура  аб родным кра, а таксама  і  творы  беларускіх пісьменнікаў.Выстава ў Дворнаўскай бібліятэцы