Паэзія роднай зямлі
Пра сучасных паэтаў нашага Шаркаўшчынскага раёна вядома не вельмі шмат, хоць яны жывуць сярод нас. Здавалася б, звычайныя людзі.... Але ў мітусні пастаянных клопатаў яны не перастаюць здзіўляцца прыгажосці роднай зямлі, бачыць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным. Яны вучаць нас ганарыцца сваёй малой радзімай, паважаць і любіць яе, берагчы і любіць сваю родную мову.
На літаратурную сустрэчу, якая адбылася ў раённай бібліятэцы, былі запрошаны наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН, навучэнцы ДУА “Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў” і кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Міхайлава Ала Уладзіміраўна. Яна пазнаёміла прысутных з дзейнасцю народнага аб’яднання, звярнула ўвагу на вершы шаркаўшчынскіх паэтаў пра прыгажосць роднага краю і мілагучнасць беларускай мовы.