• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-12-04

Зарегистрировалось:

217

Віншаванне юбіляркі (злева-направа Ю.А.Васілеўскі, Л.І.Марковіч, Л.У.Стома, А.Ц.Фромертас.За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы раёна і ў сувязі з юбілеем Падзякай старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Ларыса Іванаўна Марковіч — былы дырэктар Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

12 красавіка Ларыса Іванаўна адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння. Яна нарадзілася на Ушаччыне,а пасля таго як разам з мужам у 1968 годзе пераехала ў наш раён, тры дзясяткі гадоў адпрацавала ў сферы культуры Шаркаўшчынскага раёна,: з’яўлялася бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі, інспектарам аддзела культуры, загадчыцай аддзела камплектавання, апрацоўкі і захавання фондаў, дырэктарам ЦБС, дырэктарам раённага цэнтра рамёстваў. З 1990 па 1995 гады ўзначальвала Шаркаўшчынскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.
У дзень свайго юбілею цёплыя і шчырыя віншаванні з пажаданнямі моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця юбілярка прымала не толькі ад родных людзей. Ад імя кіраўніцтва раёна жанчыну павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, а таксама калега Ларысы Іванаўны, дырэктар Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Цімафееўна Фромертас. Дэлегацыя гасцей уручыла жанчыне Падзяку старшыні райвыканкама, грашовую прэмію, кветкі і падарунак. Падчас віншаванняў было таксама адзначана, што Шаркаўшчынская раённая бібліятэка, дзе шмат гадоў адпрацавала Ларыса Іванаўна , у вялікай ступені дзякуючы дзейнасці гэтай жанчыны заўсёды была цэнтрам адпачынку і адносін цікавых і творчых людзей, цэнтрам патрэбнай і неабходнай для мясцовых жыхароў інфармацыі, цэнтрам чытання і кнігі.
Цікавасць да творчай прафесіі бібліятэкара Ларыса Іванаўна перадала і сваёй дачцэ Вользе Пятроўне Лук’янёнак, якая ўжо таксама шмат гадоў працуе бібліятэкарам ў калектыве Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэкі.

Крыніца: http://www.klich.by