ПАДАРЫ КНІГУ БІБЛІЯТЭЦЫ
У бібліятэках ДУК ”Шаркаўшчынская ЦБС“ прайшла незвычайная акцыя ”Падары кнігу бібліятэцы“, прымеркаваная да Міжнароднага дня дарэння кніг. Гэта адно з самых маладых святаў у календары, і яно аб’ядноўвае ўсіх, хто дорыць кнігі і выхоўвае любоў да чытання.
Удзел у такой акцыі садзейнічае выхаванню беражлівых адносін да кнігі, заахвочвае дзяцей і дарослых да чытання. Акцыя ”Падары кнігу бібліятэцы“ абдылася у раённай, дзіцячай і Зоркаўскай бібліятэках.