Падарунак бібліятэкам ад дачкі знакамітага земляка
У адзін з ліпеньскіх дзён раённую і дзіцячую бібліятэкі райцэнтра наведала Тамара Германаўна Кірылава – жыхарка горада Полацка, дачка беларускага пісьменніка Германа Кірылава.
Нарадзіўся пісьменнік у Шаркаўшчыне, дзе пэўны час жыў і працаваў. Зараз жыве ў Полацку. Друкавацца пачаў у 1974 годзе. З-пад яго пяра выйшлі кнігі: кніга апавяданняў “Падлетак”, раман “Пах жыта”, аповесць “Піраміда” і інш.
Тамара Германаўна падарыла ў фонды бібліятэк кнігу Германа Кірылава “Пах жыта” і адзначыла, што заўсёды з вялікім задавальненнем прыязджае ў Шаркаўшчыну, на малую радзіму бацькі. Бібліятэкары, у сваю чаргу, падзякавалі жанчыну за падарунак і адзначылі, што выданне зойме пачэснае месца ў фондах краязнаўчых дакументаў.
Вельмі радуе, калі патомкі нашых знакамітых землякоў наведваюць Шаркаўшчыну, малую радзіму сваіх бацькоў. У аб’яўлены ў краіне Год малой радзімы гэта набывае асаблівы сэнс.