• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2024-11-21

Зарегистрировалось:

217

Еўфрасіння ПолацкаяЕўфрасіння Полацкая – першая беларуская асветніца. Полацкая княгіня стала першай жанчынай на Русі, якая была кананізавана ў святыя. Імя Еўфрасінні Полацкай займае асаблівае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яно стала сімвалам імкнення душы да ведаў, да веры. 5 чэрвеня хрысціянскі праваслаўны свет святкуе Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай.

 

У раённай бібліятэцы для людзей пажылога ўзросту адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “Пад знакам адданасці роднай зямлі”.

На выставе прадстаўлены кнігі беларускiх пiсьменнiкаў, прысвечаныя святой Еўфрасінні Полацкай. Падчас прэзентацыі бібліятэкар І. Суднік расказала прысутным пра жыццёвы шлях Полацкай князёўны Прадславы, якая жыла ў ХII стагоддзі і ў 12 год пастрыглася ў манахiнi. Яна стала выдатнай асветніцай, а пасля была прылічана да святых і прызнаная нябеснай апякункай беларускай зямлі.Падчас прэзентацыі у раённая бібліятэцыУдзельнікі мерапрыемства ў раённай бібліятэцы

У дзіцячай бібліятэцы прайшла відэагадзіна ”Наша святая“.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына” і навучэнцы мастацкага аддзялення ДУА “Шаркаўшчынская діцячая школа мастацтваў”. Бібліятэкар Л. Казіцкая пры дапамозе відэапрэзентацыі “Вобраз нябеснай святой” нагадала галоўныя перыяды жыцця Еўфрасінні Полацкай, распавяла пра жамчужыну старажытнабеларускай мастацкай культуры – старадаўні фрэскавы жывапіс, які знаходзіцца ў Спаса-Праабражэнскай царкве Еўфрасіннеўскага манастыра. Напрыканцы мерапрыемства дзеці намалявалі фрагменты фрэсак, аблічча Святой. Малюнкі атрымаліся вельмі душэўнымі і па-дзіцячы непаўторнымі.Падчас мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэкі 1Падчас мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэкі 2Выстава ў дзіцячай бібліятэцы

Загадчыца Зоркаўскай сельскай бібліятэкі-клуба-філіяла С.Сташкевіч правяла гістарычную гадзіну “Першаасветніца з Полацка”. Удзельнікам мерапрыества быў прапанаваны для прагляду відэафільм аб жыцці і дзейнасці нябеснай апякункі беларускага народа, затым  прысутныя пазнаёміліся з літаратурай, у якой упамінаецца святая. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, які заснаваны ў 1125 годзе князёўнай Еўфрасінняй, у гонар якой і атрымаў сваю сучасную назву.Удзельнікі мерапрыемства ў Зоркаўскай бібліятэцы клубеУдзельнікі мерапрыемства Ў Зоркаўскай бібліятэцы клубе 2