• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

АфганістанКожны год 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта ў гэты дзень апошні савецкі салдат пакінуў палаючы Афганістан. Гэта падзея знакавая для беларусаў, бо паводле  Рэспубліканскай кнігі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў каля 30 тыс. беларусаў пабывалі ў зоне баявых дзеянняў.

Бібліятэкі ДУК ”Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ не застаўся ўбаку ад тых гістарычных падзей.

Бібліятэчныя работнікі Лужкаўскай сельскай бібліятэкі наведалі сваіх землякоў воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў баявых дзеянняў тых далёкіх падзей 1979 -1989 гадоў Мікалая Ігнацьевіча Зенько і Уладзіміра Цімафеевіча Кірсанава.  Віншаванне на даму ”Солдат войны не выбирает“ праходзіла ў атмасферы ўдзячнасці, добрых слоў і пажаданняў. Сваімі ўспамінамі аб паўсядзённым жыцці салдат тэрміновай службы ў час прабывання на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан землякі-афганцы дзяліліся без лішніх эмоцый.  

Падчас акцыі Лужкаўскай сельскай бібліятэкі 1Падчас акцыі Лужкаўскай сельскай бібліятэкі 2

”Мы – вместе“ – такую назву мела акцыя, арганізатарам якой выступіла бібліятэкар Васюкоўскай сельскай бібліятэкі А.У. Пагарэлава. Да  ўдзелу ў акцыі далучыліся прадстаўнікі Станіславоўскага сельскага Савета і сельскагаспадарчага прадпрыемства ”Даватарскі“. У гэты дзень Георгію Мікалаевічу Крыўко і Алегу Дмітрыевічу Лаўрыновічу было выказана шмат цёплых слоў і пажаданняў, якія ў адказ выказалі думку, што вайна – гэта жах,  і таму неабходна абараняць нашу краіну і захоўваць мір.

Удзельнікі акцыі ў Васюкоўскай сельскай бібліятэцы 1Удзельнікі акцыі ў Васюкоўскай сельскай бібліятэцы 2

Бібліятэкар Іёдскай сельскай бібліятэкі Г.І. Лаўрыновіч наведалася ў ДУА ”Іёдская сярэдняя школа-сад Шаркаўшчынскага раёна“. Падчас гадзіны мужнасці ”Время выбрало их“ распавяла падлеткам аб гераізме савецкіх салдат, якія праяўляючы прыклады мужнасці і гераізму, выконвалі свой воінскі і грамадзянскі абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, аб земляках, якія прайшлі дарогамі афганскай вайны і зараз жывуць мірным жыццём.

Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі падчас літаратурнага набату ”Эхо афганских гор“ разам з навучэнцамі 8 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына“ сустрэліся з воінам-інтэрнацыяналістам, старшынёй раённага грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане“ Васілем Савічам Протасам. Аповед Васіля Савіча аб гадах службы ў Афганістане суправаджаўся дэманстарцыяй кадраў з відэахронікі і  відэафільма ”Успаміны землякоў-афганцаў“.Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 1Падчас мерапрыемства ў раённай бібліятэцы 2

Більдзюгская сельская бібліятэка да 35-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана аформіла кніжную выставу ”Эхо афганской войны“, дзе была прадстаўлена мастацка-публітыстычная літаратура і фотаальбом ”Афганистан. Без права на забвение“, у якім змешчаны фотоаздымкі і радкі біяграфій воінаў-інтэрнацыяналістаў, ураджэнцаў Шаркаўшчынскага раёна.

Выстава ў Більдзюгскай сельскай бібліятэцы