Няхай будзе святло
У Германавіцкай сельскай-бібліятэцы-філіяле да Сусветнага дня энергазберажэння для выхаванцаў выхаваўча-аздараўленчага лагера ”Восеньская казка“ прайшла гадзіна беражлівасці ”Няхай будзе святло“.
Напачатку бібліятэкар звярнула ўвагу ўдзельнікаў на тое, што электрычнасць адыгрывае ў нашым жыцці вельмі важную ролю. Без яе сёння проста немагчыма абысціся. І чым больш мы спажываем электраэнергіі, тым больш актуальнай становіцца праблема ашчаднага яе расходвання.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар імкнулася даць навучэнцам уяўленне аб ролі электрычнасці ў нашым жыцці, падвесці да думкі аб неабходнасці эканомнага і беражлівага яе выкарыстання. Удзельнікі мерапрыемства разважалі, як можна больш ашчадна скарыстоўваць электрычную энергію, але каб не нашкодзіць здароўю.
Дзень энергазберажэння стаў выдатнай нагодай яшчэ раз пагаварыць аб энергаэфектыўных тэхналогіях, аб спосабах энергазберажэння дома і ў школе.



























