НАРОДНЫМ ПІСЬМЕННІКАМ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА
Івана Шамякіна і Івана Мележа звязвае не толькі літаратура і агульны год нараджэння. Яны абодва нарадзіліся ў Палессі і яшчэ пры жыцці сталі класікамі. Абодва – народныя пісьменнікі Беларусі.
У дзіцячай бібліятэцы да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа былі арганізаваны выставы літаратуры ”Арэлі лёсу Івана Мележа“ і ”Зямны паклон Івану Шамякіну“, якія дапамогуць чытачам глыбей пазнаёміцца з творчасцю пісьменікаў, перагарнуць старонкі легендарнай ”Палескай хронікі“ (”Людзі на балоце“, ”Подых навальніцы“, ”Завеі, снежань“), а таксама раманаў Івана Шамякіна ”Трывожнае шчасце“, ”Сэрца на далоні“, ”Вазьму твой боль“ розных гадоў выданняў.