• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-04-08

Зарегистрировалось:

245

Падчас мерапрыемства 128 чэрвеня бібліятэкар Буеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба-філіяла арганізавала ў вёсцы Тадуліна свята вёскі ”Мой край рамонкаў, сініх васількоў“.

Напачатку свята з прывітальным словам выступіў старшыня Іёдскага сельскага Савета Іван Іосіфавіч Пачкоўскі, які пажадаў кожнаму жыхару вёскі дабрабыту, здароўя і прыемных падзей.

Шмат цікавага пра родную вёску і яе жыхароў пачулі ўдзельнікі свята ад Недведзь Людмілы Іванаўны, былога дырэктара Тадулінскай базавай школы. Людміла Іванаўна прыгадала, што па пісьмовых крыніцах вёска Тадуліна вядома з 19 стагоддзя як фальварак, які прыналежыў Лапацінскім. У 60-ых гадах мінулага стагоддзя тут працаваў цагляны завод, а ў 1966-67 навучальным годзе ў школе навучалася 227 дзяцей.

Вядучая мерапрыемства Наталля Кандрацьева распавяла аб кожным жыхары вёскі, якіх зараз тут пражывае 8 чалавек. Нямала прыгожых, кранаючых душу слоў прагучала ў гэты дзень у адрас імяніннікаў года: Струй Ларысы Кандрацьеўны, Селязнёва Алега Мікалаевіча і Бучынскай Валянціны Мікалаеўны.

Падчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 2

Добры настрой жахарам вёскі падарыў калектыў мастацкай самадзейнасці ”Яблынька“, а сувеніры на добрую памяць аб сустрэчы ў гэты дзень атрымаў кожны жыхар вёскі.