• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

banner five year quality

sm00021

2026.04.13

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

Афиша Культура Витебщины

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

Мы на портале рейтинговой оценки

qr

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-11-11

Зарегистрировалось:

249

ЭнергазберажэннеУ рамках Міжнароднага дня энергазберажэння з мэтай фарміравання ў чытачоў энергазберагальнай і экалагічнай культуры бібліятэкі ДУК “Шаркаўшчынская ЦБС” правялі шэраг мерапрыемстваў.

Бібліятэкары Лужкаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла запрасілі вучняў  малодшага школьнага ўзросту ДУА “Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна імя воіна-інтэрнацыяналіста М.І. Андзілеўка” на інтэлектуальную гульню “С уважением к энергосбережению”.

Удзельнікі сустрэчыПад час мерапрыемства

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Актывізаваць веды і разуменне школьнікаў аб важнасці энергазберажэння, развіваць цікавасць у вывучэнні пытанняў эфектыўнага, бяспечнага выкарыстання і захавання энергіі, якая знаходзіцца ў распараджэнні чалавека, дапамаглі пазнавальныя конкурсы, вясёлыя гульні, віктарыны, загадкі, а таксама практычныя заданні па жыццёвых сітуацыях “Так павінна быць ці не?”, “Электрычны ток у вашым доме”. Дзеці яшчэ раз успомнілі аб тым, што галоўнай крыніцай энергіі на зямлі з’яўляецца Сонца, даведаліся аб тым, якія прыродныя рэсурсы даюць нам энергію і як яна выкарыстоўваецца ў жыцці чалавека.

Пад час мерапрыемства1Пад час мерапрыемства2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цікавым момантам інтэлектуальнай гульні быў аповед-ілюстрацыя “Незвычайная гісторыя звычайнай лямпачкі” пра тое, як чалавек у старажытнасці пасябраваў з агнём, вынайшаў самыя простыя і зручныя крыніцы святлу (свечку з пчалінага воску, керасінавую лямпу, электралямпачку), навучыўся выкарыстоўваць светавую і цеплавую энергію ва ўсіх сферах жыцця. Дзеці дзяліліся ведамі і назіраннямі аб карысці электрычнага тока, газа, вады і цеплаабагрэва ў жыллі чалавека, выказваючы думкі, прыйшлі да высновы: простыя, разумныя правілы энергазберажэння – гэта не толькі эканомія сямейнага бюджэта, але і клопат аб прыродзе і захаванні энергетычных рэсурсаў для будучых пакаленняў.Пад час мерапрыемства 3

У Велікасельскай сельскай бібліятэцы-філіяле прайшоў конкурс малюнкаў “Энергазберажэнне вачыма дзяцей”. У ходзе мерапрыемства ў даходлівай форме дзеці ўзнавілі веды па асновах энергазберажэння. Яны адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, вырашалі практычныя задачы. На пытанне “Што я магу зрабіць для эканоміі энергіі ў сябе дома?” былі атрыманы наступныя адказы: выключаць святло, выходзячы з пакоя; замяніць усе лямпы на энергазберагальныя; не ўключаць без патрэбы электрапрыборы; як мага часцей выкарыстоўваць натуральнае асвятленне.

Для сябе ўдзельнікі зрабілі вывад аб тым, што энергазберажэнне гэта не толькі сэканомлены сямейны бюджэт, але і клопат пра тых, хто будзе жыць далей на нашай планеце Зямля. Самыя простыя спосабы энергазберажэння даступныя любому і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна.Моманты мерапрыемства 1

Ніхто не будзе спрачацца, што электрычнасць адыгрывае ў нашым жыцці вельмі важную ролю. Без яе сёння проста немагчыма абысціся. І чым больш мы спажываем электраэнергіі, тым больш актуальнай становіцца праблема ашчаднага яе расходвання. Таму ў Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле да Сусветнага дня энергазберажэння для дзяцей малодшага школьнага ўзросту прайшла гадзіна беражлівасці “Энергазберажэнне ў нашым жыцці”.

 Падчас правядзення мерапрыемства бібліятэкар імкнулася даць навучэнцам уяўленне аб ролі электрычнасці ў нашым жыцці, падвесці да думкі аб неабходнасці эканомнага і беражлівага  яе выкарыстання. Бібліятэкар разам з вучнямі разглядала магчымыя варыянты энергазберажэння ў школе і дома, разважалі над тым , як можна  больш ашчадна скарыстоўваць  электрычную энергію, але каб не нашкодзіць здароўю.

Дзень энергазберажэння – гэта выдатная нагода яшчэ раз пагаварыць аб энергаэфектыўных тэхналогіях, аб спосабах  энергазберажэння дома і ў школе. Эканоміць энерагарэсурсы – значыць быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, думаць пра росквіт сваёй краіны, пра дабрабыт і здароўе сваёй сям’і.Удзельнікі мерапрыемства