Мерапрыемствы да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу
Да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу ў Германавіцкай сельскай бібліятэцы адбылося скрыжаванне меркаванняў “Жыццё і так кароткае”, на якое былі запрошаны вучні старэйшых класаў ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа”.
На пачатку размовы бібліятэкар задала пытанне: што такое СНІД? Расказала пра гісторыю ўзнікнення гэтага страшнага захворвання, пытанні дыягностыкі і пра тое, што гэтая невылечная хвароба літаральна апанавала свет. Таксама было адзначана, што кожны жадаючы можа прайсці ананімнае абследаванне на ВІЧ. Прабірка, у якой знаходзіцца кроў, ідзе пад нумарам без указання імя, прозвішча, месца жыхарства. Былі прыведзены страшэнныя лічбы. Жудасна! Таму трэба прыкладаць усе намаганні, каб хоць неяк перашкодзіць гэтай навале рухацца з такой хуткасцю наперад, паглынаючы пры гэтым столькі чалавечых жыццяў. Кожны павінен унесці свой уклад у барацьбу са СНІДам і не трэба адварочвацца са словамі: “Мяне гэта не тычыцца. Мае родныя і сваякі не хварэюць..”. Хвароба не глядзіць ні на сацыяльны статус, ні на матэрыяльнае становішча. Ахвярамі СНІДу сёння становяцца самыя вядомыя людзі: спевакі, музыканты, бізнесмены, палітыкі.
Закончылася сустрэча праглядам і абмеркаваннем відэаролікаў, заснаваных на матэрыялах цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.
Шмат чаго новага пра СНІД даведаліся ўдзельнікі гутаркі.
14 мая 2026 года ў раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшло інфармацыйнае мерапрыемства “СНІД – гэта не віна, а праблема”, з мэтай прыцягнення ўвагі падлеткаў да праблемы ВІЧ/СНІДу. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына”.
Інфармацыйны час пачаўся з абмеркавання таго, што ж такое ВІЧ і СНІД. Вядучая мерапрыемства Зоя Сцепаненкава расказала дзецям аб узнікненні, шляхах заражэння, мерах прафілактыкі і прадухілення ад ВІЧ і СНІДу. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з літаратурай на гэту тэматыку, прэзентацыяй, відэаролікам і прайшлі бліц-апытанне “Ступень рызыкі”.
У канцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі – гэта праблема, якая можа закрануць любога чалавека, таму кожнаму з нас неабходна весці здаровы лад жыцця і памятаць аб сваёй бяспецы.

Бібліятэкар Буеўшчынскай бібліятэкі-клуба-філіяла правяла для сваіх чытачоў інфарм-укол “СНІД: міфы і праўда”.



























