• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-25

Зарегистрировалось:

241

удзельнік велапрабегу ў ЛужкахБібліятэкар Германавіцскай бібліятэкі прыняла ўдзел у велапрабегу ”Маршрут адзінства“, ініцыятарам якога выступіла ўстанова культуры ”Мастацка-этнаграфічны музей імя Я.Н. Драздовіча“. Удзельнікі велапрабегу прысвяцілі яго новаму святу – Дню народнага адзінства, якое адзначаецца 17 верасня. Напачатку мерапрыемства ім была прадстаўлена карціна віцебскага мастака Леаніда Шчамялёва ”17 верасня “, якая захоўваецца ў фондзе музея і прысвечана ўз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі ў 1939 годзе.

Удзельнікі велапрабегу пазнаёміліся з матэрыяламі музея, якія звязаны з гэтай падзеяй і накіраваліся ў аграгарадок Лужкі. Метавіта тут Язэп Драздовіч у гэты перыяд працаваў настаўнікам малявання, батанікі і астраноміі ў Лужкаўскай школе.

У аграгарадку Лужкі да падарожнікаў далучылася бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі, якая расказала аб гістарычных і памятных мясцінах Лужкаўскай зямлі: брацкай магіле воінаў Чырвонай Арміі і партызан, магіле партызанкі Анастасіі Бельскай, унікальным артэфакце, адзіным ў Рэспубліцы Беларусь – 107-мм гармаце ўзору 1910/30 гадоў, былым маёнтку Гарадзец.

Наведаўшы гістарычныя мясціны, удзельнікі велапрабегу вярнуліся ў Германавічы.

удзельнікі мерапрыемтва каля 107-мм гарматы