• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

image 15 07 24 11 44 3У мастацка-этнаграфічным музеі імя Я. Драздовіча прайшла сустрэча-ўспамін ”Маёй душы прытулак ад калыскі“, на якой адбылася прэзентацыя зборніка паэзіі Таццяны Еўдаковай ”Озарение“.

Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі супрацоўнікі музея, бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі, удзельнікі народнага калектыва літаратурнай творчасці ”Світанак“.

На сустрэчы было шматлюдна: прыйшлі родныя і блізкія людзі, сябры, знаёмыя, аднавяскоўцы.image 15 07 24 11 44

Віктар Лагун пазнаёміў прысутных са зборнікам паэзіі ”Озарение“, у які ўвайшлі практычна ўсе творы паэтэсы. Дзякуючы Віктару Лагуну, кніга пабачыла свет.image-15-07-24-11-44-2.jpg

Сваімі ўспамінамі падзяліліся ўдзельнікі народнага калектыва літаратурнай творчасці”Світанак“. Зачытвалі ўрыўкі з вершаў паэтэсы, акцэнтуючы ўвагу на тое, што вершы неразгадана глыбокія, жаноцкія. У іх цесна пераплятаюцца філасофскія, хрысціянскія, жыццёвыя матывы. У вершах Таццяны Еўдаковай няшмат радаснага, але ў аснове сваёй яны чыстыя, празрыстыя, далікатныя, быццам бы з крышталя. Да іх, калі і дакранацца, то вельмі асцярожна, хіба што душой.image-15-07-24-11-44-1.jpg

Кожны з прысутных меў магчымасць падзяліцца сваімі думкамі наконт творчасці зямлячкі. У памяці сваіх родных, сяброў, землякоў Таццяна Несцераўна застанецца светлым чалавекам з тонкай душой.