• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-03-24

Зарегистрировалось:

245

Падчас мерапрыемства 2У дзіцячай бібліятэцы-філіяле да 95-годдзя беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча адбыўся літаратурны альманах, да ўдзелу ў якім былі запрошаны навучэнцы 11-х класаў ДУА ”Сярэдняя школа №1 г. п. Шаркаўшчына“ і ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына“.

Падчас відэапрэзентацыі бібліятэкар Людміла Казіцкая пазнаёміла  ўдзельнікаў мерапрыемства з малавядомымі фактамі жыцця пісьменніка і адзначыла, што талент Уладзіміра Караткевіча быў такі ж шматгранны, як і яго веды і асабістыя інтарэсы, але самае галоўнае тое, што ён – заўзяты жыццялюб. Ім адмаўлялася ўсё, што сыходзіла ад змрочнага, пачварнага, нялюдскага, незалежна ад часу, у якім яно праяўлялася. Героі яго твораў блізкія пісьменніку па духу і шырыні натуры.

Асобна бібліятэкар застанавілася на аповесці ”Ладдзя роспачы“, бо твор своеасаблівы і для самога Караткевіча. У ім аўтар ў вобразе галоўнага героя паказаў нацыянальны характар беларуса і распавёў аб супрацьстаянні жыцця і смерці. З цікавасцю ўдзельнікі паглядзелі анімацыйны фільм ”Ладдзя роспачы“, зняты ў 1987 годзе на кінастудыі ”Беларусьфільм“.

Напрыканцы ўсе пагадзіліся з думкаю, што Уладзімір Караткевіч пакінуў нам  таленавітую, самабытную мастацкую спадчыну як запавет – цаніць і берагчы жыццё, якое з’яўляецца найвышэйшым цудам.

Падчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 3