• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-11-05

Зарегистрировалось:

244

Падчас мерапрыемства 6Бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі Таццяна Хоміч разам з грамадскім эколагам  Марынай Фёдаравай падрыхтавалі і правялі экалагічнае падарожжа ”Кветка года 2025 – васілёк“, якое  адбылося ў экалагічным класе ”Прырода роднага краю “.

Да мерапрыемства  была падрыхтавана кніжная выстава ”Дзікая прырода побач“.

Грамадскі эколаг паведаміла ўдзельнікам мерапрыемства аб тым, што васілёк сіні (валошку) абралі раслінай 2025 года ў Беларусі. За гэта прагаласавалі самі беларусы анлайн падчас штогадовага конкурса, на якім вызначаюць расліну года.  Гэтая кветка ўжо даўно стала негалосным сімвалам Беларусі. Яе размяшчаюць на прынтах і лагатыпах кампаній, складаюць пра яе вершы і нават называюць рэстараны.

Бібліятэкар нагадала ўдзельнікам беларускія легенды, з якіх хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся чаму васілёк васільком завецца, і аб тым, што васілёк або валошка даўно лічыцца адным з культурных сімвалаў Беларусі, займаючы сваё месца побач з буслом, зубром, бульбаю. Таццяна Геннадзьеўна звярнула ўвагу ўдзельнікаў мерапрыемства на тое, што беларускія паэты і пісьменнікі неаднойчы звярталіся да гэтай кветкі ў сваіх творах. Мабыць, першы твор, які ўзгадваецца пры слове васілёк – гэта верш М. Багдановіча ”Слуцкія ткачыхі“.

Таццяна Хоміч пазнаёміла прысутных з кніжнай  выставай і правяла віктарыну, дзякуючы якой даведаліся больш  пра сіні васілёк.

Падчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 2Падчас мерапрыемства 4