• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-26

Зарегистрировалось:

241

DAA49E9228906BD7BDA11BEC2A972D1715DB2B18B5DE1FB97014FA221F78FFD5З 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з самых любімых і вясёлых народных святаў – свята Купалле. Столькі традыцый, абрадаў, паданняў, колькі нясе з сабою Купалле, не сустрэнеш ні ў адным з іншых беларускіх святаў.

У Зоркаўскай сельскай бібліятэцы-клубе вясёлыя сяброўкі Матрона і Ганна зарадзілі добрым настроем удзельнікаў фальклорнага свята ”Купалінка, Купалінка – цёмная ночка“, у праграме якога былі народныя песні і танцы, тэатральныя пастаноўкі, карагоды і купальскае вогнішча.

купальскі карагод у Зоркаўскай сельскай бібліятэцы клубе

падчас свята ў Зоркаўскай сельскай бібліятэцы клубе
”Дзе лунаюць таямніцы“ – назва купалаўскіх чытанняў і свята Купалля, якое адбылося ў дзіцячай бібліятэцы.
Першая частка свята была прысвечана песняру беларускай зямлі – Янку Купалу (Івану Дамінікавічу Луцэвічу), які нарадзіўся 7 ліпеня. Бібліятэкар растлумачыла ўдзельнікам, чаму пісьменнік узяў псеўданім Янка Купала. Справа ў тым, шт псеўданім утвораны ад беларускай версіі імя Іван і назвы свята. Падчас мерапрыемства прысутныя гучна дэкламавалі спадабаўшыяся ім вершы класіка беларускай літаратуры.IMG 20240704 124753 1
Затым мерапрыемства плаўна перайшло да святкавання Купалля. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з народнымі абрадамі і традыцыямі Купалля і прынялі ўдзел у конкурсе на лепшы купальскі вяночак. Падвёўшы вынікі конкурсу і атрымаўшы ўзнагароды, дружна рушылі на бераг Дзісны, каб загадаўшы жаданне, пусціць свае вяночкі па вадзе.
Па дарозе завіталі да Ката-ахоўніка, які пажадаў усім цікава правесці час і знайсці сваё шчасце, бо Купалле – свята чароўнае, поўнае загадак і таямніц.