Краязнаўчая гадзіна “Стары горад над Дзісной”
Мы слухаем песні і вершы,
Нам радасна бегаць, гуляць.
Наш горад для нас самы лепшы,
І будзем мы з ім сябраваць.
Малая радзіма… Што значыць гэтае слова для кожнага чалавека? Вядома, у першаю чаргу, месца дзе ён нарадзіўся, адчуў цеплыню бацькоўскіх рук, вымавіў першыя словы, пайшоў у школу. Здаецца, пражыўшы некалькі гадоў на адным месцы, ведаеш усё навокал. Але, на самой справе, гэта не так. У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН адбылася краязнаўчая гадзіна “Стары горад над Дзісной”, якую падрыхтавала і правяла раённая бібліятэка.
Наведвальнікі аддзялення спачатку пазнаёміліся з гісторыяй Шаркаўшчыны, потым падарожнічалі па любімых мясцінах нашага гарадскога пасёлка.

























