Конкурс малюнкаў
1 красавiка адзначаецца Мiжнародны дзень птушак. У Буеўшчынскай бібліятэцы-клубе-філіяле да гэтай даты быў прымеркаваны конкурс малюнкаў «Птушыны аўкцыён».
Ва ўступным слове бiблiятэкар расказала аб важнасцi захавання бiялагiчнай разнастайнасцi птушак, аб птушках, занесеных у Чырвоную кнiгу Рэспублікі Беларусь.
Удзельнiкі прэзентавалі свае малюнкі, пасля чаго былі былі ўзнагароджаны прызамі.























