Кніжнае чаяванне
Чаяванне бывае розным, але чаяванне з размовай пра добрыя кнігі – гэта асабліва прыемны занятак. Чытачы Велікасельскай бібліятэкі сабраліся на ўтульнае “Кніжнае чаяванне”, каб абмеркаваць навінкі і пагаварыць пра любімыя кнігі.
Бібліятэкар адзначыла, што серыя кніг “Жаночыя лёсы” – найбольш запатрабаваная: дзякуючы ёй можна акунуцца ў вір жыццёвых падзей, якімі напоўнены дзіўны свет жанчын.
“Кніга чытаецца на адным дыханні!”, “Гэта трэба прачытаць!” – гэтыя і іншыя рэкамендацыі гучалі з вуснаў удзельнікаў чаявання. Жанчыны вельмі цікава распавядалі пра сваіх любімых аўтараў. Ад шчырага і душэўнага абмену думкамі ўсе атрымалі інтэлектуальнае задавальненне.
Добразычлівая атмасфера нікога не пакінула абыякавым. Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый, забыўшыся пра праблемы і адпачыўшы душой.

























