Хвілінка творчага настрою “Кнігі, якія прыносяць задавальненне”
Для дзяцей летняга выхаваўча-аздараўленчага лагера “Патрыёт”, які пачаў працаваць пры ДУА “Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна” прайшлі хвілінкі творчага настрою “Кнігі, якія прыносяць задавальненне”.
Напачатку дзецям быў прапанаваны агляд-знаёмства з новымі кнігамі рознай тэматыкі і жанраў, які маюцца ў бібліятэцы. Затым кожны падзяліўся аб прачытаным апошнім часам і тут дзяцей чакала заданне: з прапанаваных літар трэба было скласці імя кніжнага персанажа, на якога б хацеў бы быць падобны.
Літаратурны каламбур выпрабоўваў дзяцей на кемлівасць і веданне літаратуры, бо трэба было правільна суаднесці аўтара, назву і героя прапанаваных твораў. А літаратурныя крыжаванкі, на якія крыху не хапіла часу, сталі своеасаблівым хатнім заданнем, на дапамогу ў выкананні якого трэба было запрасіць паўдзельнічаць бацькоў. Час праляцеў хутка, весела і карысна, а прапанаваныя кнігі сёння знайшлі свайго чытача.

























