”КАЗКІ, ВЕРШЫ І ЗАГАДКІ“
У Зоркаўскай бібліятэцы адбылася віктарына ”Казкі, вершы і загадкі“, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Міхася Пазнякова, які вядомы як паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца, публіцыст, аўтар больш як 50 кніг паэзіі, прозы для дарослых і дзяцей.
Бібліятэкар у час мерапрыемства пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам беларускага пісьменніка Міхася Пазнякова, звярнула ўвагу на тое, што М. Пазнякоў пераклаў не толькі на беларускую мову раманы, вершы, апавяданні і казкі многіх класікаў замежнай літаратуры, але і, наадварот, пераклаў на рускую мову раманы, аповесці і апавяданні многіх вядомых беларускіх пісьменнікаў.
Паспытала сябе ў ролі вядучай мерапрыемства Дар’я Нарушэвіч, якая не толькі прачытала вершы М. Пазнякова, але і правяла віктарыну, прапанавала адгадаць цікавыя загадкі.