• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-11-04

Зарегистрировалось:

244

калядыСвята Каляд – адно з тых самых святаў, якія ўвесь хрысціянскі свет чакае з асаблівай радасцю і стараецца сустрэць найбольш урачыста.

У бібліятэках нашай ЦБС цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да калядных святаў.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі  Раіса Гракава наведалася ў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі ДУ ”Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна“   правяла для наведвальнікаў бібліятэчныя вячоркі ”Раство –  вялікае свята“. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала ўдзельнікам гісторыю Раства, пазнаёміла з культурай нашых продкаў. Падчас сустрэчы панавала святочная атмасфера. Наведвальнікі з натхненнем чыталі вершы, адгадвалі загадкі, прыгадвалі цікавыя калядныя  гісторыі і, вядома, паваражылі на нарачонага.

Удзельнікі мерапрыемства раённай бібліятэкі

У Лужкаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле адбыліся калядныя сустрэчы ”Пришли Колядки, а за ними Святки“. Удзельнікі музычна-гульнявой забавы на імгненне акунуліся ў далёкую гісторыю аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў – Раство Хрыстова. Разам праспявалі песні, якія ўслаўляюць яго нараджэнне і звярнуліся да зборнікаў святочных апавяданняў рускіх класікаў ”Рассказы к Новому году и Рождеству“, ”Новогодние и Рождественские истории“, каб яшчэ раз пранікнуцца атмасферай казачнай святасці. Вясёлая гульнёвая частка праграмы з конкурсамі, песнямі і жартамі пазнаёміла ўдзельнікаў з цікавымі забавамі, гульнямі і загадкамі, адмыловымі стравамі на Святкі, якія святкуюцца ў народзе здаўна ад Каляд да Вадохрышча – дванаццаць дзён.  А па заканчэнні праграмы ўсіх чакалі калядныя падарункі-сувеніры і салодкі стол з пачастункамі і гарбатай.

Вядучыя мерапрыемстваПадчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 2Падчас мерапрыемства 3Удзельнікі мерапрыемства