• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-08-24

Зарегистрировалось:

241

удзельнікі мерапрыемстваДа Дня абароны дзяцей у Лужкаўскай бібліятэцы прайшла гульня-асарці ”Калі на планеце гаспадары дзеці”.  Вучні малодшых класаў – дапытлівыя і цікаўныя –  завіталі на  мерапрыемства  літаратурных  конкурсаў  і віктарын, вясёлых   гульняў і пацешак.

Напачатку адбылося невялікае  знаёмства з  бібліятэкай,  у час якога юныя чытачы даведаліся  якія кнігі, часопісы і газеты жывуць у бібліятэцы , пазнаёміліся з правіламі  карыстання яе  паслугамі. Конкурс “Знаўцы казак” распачаў вясёлае, пазнавальнае падарожжа  па  кніжнаму царству.  Дзеці ўспаміналі любімых казачных герояў па апісанню, дапаўнялі вершаваныя радкі пра казкі і адгадвалі сюрпрызы-загадкі пра казачныя рэчы: боты-скараходы, ступу Бабы Ягі, паветраны шарык і іншыя. Гульня “Рознакаляровы  серпантын” працягвала падарожжа-вандраванне па кнігах;  на гэты раз,  прыродазнаўчага характару.  У час займальнага  конкурса  дзеці  паспрачаліся  ў веданні дзікіх і хатніх жывёл, іх звычак. Цікавае заданне – адгадаць прадмет па яго кароткаму  словаапісанню – было не вельмі цяжкім  іспытам для ўдзельнікаў, бо яны эрудыраваныя і кемлівыя.   

Сярод  дзіцячых  перыядычных выданняў асаблівую цікавасць выклікалі  часопісы  “Весёлый зоопарк”, “ Рюкзачишка” і “Вясёлка” ,  знаёмства з якімі  і прадоўжыла займальнае мерапрыемства.  Час забаў і гульняў, пазнавальных момантаў праляцеў вельмі хутка, засталіся   станоўчыя  эмоцыі –  бадзёры, радасны  настрой, сапраўдная  атмасфера сяброўства  і  дабрыні.  А гэта бывае толькі тады, калі  “на планеце – шчырыя  гаспадары дзеці “.