• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-07-19

Зарегистрировалось:

241

мошенничествоУ Лужкаўскай сельскай бібліятэцы-філіяле прайшоў інтэрактыўны занятак ”Мошенничество, кража, грабёж“ для навучэнцаў Лужкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, падчас якога бібліятэчныя работнікі засяродзілі ўвагу  прысутных  на актуальнасці і важнасці момантаў маральнага недапушчэння махлярства і  крадзяжу, адказнасці за злачынствы  супраць уласнай маёмасці чалавека, далі рэкамендацыі як паводзіць сябе ў інфармацыйнай прасторы інтэрнэт-сеціва, каб зберагчыся ад кіберзлачынцаў, якія актыўна распаўсюджваюць і выкарыстоўваюць сваё махлярства, каб  атрымаць выгаду ад звычайных карыстальнікаў інтэрнэту.

Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю ўключыліся ў размову і былі не толькі слухачамі і сузіральнікамі, але актыўна падыходзілі да вырашэння і аналізу  розных жыццёвых сітуацый, звязаных з махлярствам, раскрываючы дадзеную тэму на прыкладах. Разам з бібліятэкарамі і настаўнікамі прыгадалі  асноўныя формы махлярства  на ”жывых“ прыкладах  і  пазнаёміліся з асноўнымі формамі махлярства ў сацсеціве:  камп’ютарныя гульні-анлайн, фішангавыя спасылкі, галасавыя паведамленні, сайты  махлярскіх інтэрнэт-магазінаў, блакіроўкі банкаўскіх карт і інш.

Дзецям цікава было даведацца пра тое, як абыходзіліся са злачынцамі ў старажытнасці і якія меры пакарання існуюць зараз ў нашым грамадстве  за мелкія і вялікія крадзяжы і махлярствы рознай формы. Разам абмеркавалі тэму ”Як быць законапаслухмяным грамадзянінам“ і выдзелілі асноўныя якасці, што спрыяюць гэтаму.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе былі запрошаны да імправізаванага  адкрытага мікрафона, дзе кожны мог даць адказ, падзяліцца сваімі меркаваннямі і пажаданнямі, дапоўніць гутарку  наконт рэкамендацый і навыкаў самазахавання ад махлярства і крадзяжу.   

Падчас мерапрыемстваУдзельнікі мерапрыемства