Гутарка-абмеркаванне
У Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле ў рамках акцыі ”Я и моя семья без сквернословия“ прайшла гутарка-абмеркаванне ”Ребёнок учится тому, что видит у себя в дому“. Эпіграфам да мерапрыемства былі абраны словы І. Тургенева ”Берегите чистоту языка, как святыню“.
Напачатку бібліятэкар паведаміла, адкуль да нас прыйшлі матныя словы. Затым прысутныя выказалі думку аб тым, чаму людзі часта ўсё ж такі выкарыстоўваюць у сваёй мове матныя словы. І найбольш частыя адказы – гэта аўтаматычна, звычка.
Удзельнікі гутаркі пазнаёміліся з цытатамі знакамітых людзей і прыйшлі да высновы: жыць можна і трэба без мата, бо з нас бяруць прыклад нашы дзеці. Давайце будзем берагчы сябе, сваіх дзяцей, сяброў і блізкіх. Берагчы нашу цудоўную мову.

























