• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-03-28

Зарегистрировалось:

245

Падчас мерапрыемства 3Напярэдадні Міжнароднага дня энергазберажэння для выхаванцаў лагера адпачынку, які працаваў на канікулах у ДУА ”Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“, адбылася гульня-паведамленне ”Правила энергосбережения знаем как таблицу умножения“.

Размова пачалася з таго, што беражлівыя адносіны да электраэнергіі, цяпла і эканомнага спажывання вады засноўваюцца на такіх прынцыпах, як выкарыстанне па неабходнасці і ў тых аб’ёмах, якія адпавядаюць патрэбам, прымяненне энергаэфектыўных тэхналогій і самае галоўнае,  усвядомлены падыход да выкарыстання ўсіх відаў энергіі ў паўсядзённым жыцці. Выкананне гэтых ўмоў спрыяе эканоміі фінансавых рэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя і садзейнічае ўстойліваму развіццю краіны, забяспечваючы захаванне энергетычных рэсурсаў для будучых пакаленняў.

Затым удзельнікам былі раскрыты ”20 сакрэтаў“ эканоміі энергіі падчас карыстання бытавымі прыборамі дома.

Цікавая гульня ”Даўні-сучасны“ пашырыла веды ўдзельнікаў аб зменах навукова-тэхнічнага прагрэсу шляхам падбору парных малюнкаў з выявамі прадметаў-памочнікаў чалавеку ў быце з розных гістарычных перыядаў.

Віктарына ”Азбука беражлівасці“ дапамагла замацаваць і яшчэ раз нагадаць асноўныя правілы карыстання бытавымі прыборамі дома, спосабамі захавання цяпла і рацыянальнага выкарыстання вады. Напрыканцы ўдзельнікам было прапанавана прывесці прыклады з іх асабістага жыцця, дзе яны парушалі правілы энергазберажэння.

Мерапрыемства прайшло ажыўлена, весела і захапляльна, бо ўдзельнікаў  здзівіла тое, што  ёсць  шмат спосабаў, якія дазваляюць эканоміць ваду, цяпло і электраэнергію.

Падчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 2