• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-10-15

Зарегистрировалось:

244

Актыўныя чытачы Лужкаўскай бібліятэкіГэта людзі самых розных узростаў і прафесій, з асабістымі культурнымі і інфармацыйнымі запытамі, інтарэсамі і захапленнямі. Чытачы нашай бібліятэкі змаглі даказаць, што яны не проста чытачы, а таленавітыя, адданыя друкаванаму слову кнігалюбы, якія не ўяўляюць жыцця без кнігі. Яны – актыўныя і патрабавальныя, сур’ёзныя і ўдумлівыя, дапытлівыя і цікаўныя, заўсёды знаходзяць хвілінку, каб зазірнуць у бібліятэку, палістаць любімыя часопісы і газеты, пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, перачытаць яшчэ раз цікавую кнігу.

Гэтыя людзі чытаюць не толькі для асалоды, але могуць і падзяліцца з іншымі новымі ведамі, абмяняцца меркаваннямі аб прачытаным. Галоўнае, што іх аб’ядноўвае – любоў да кнігі і чытання, адданасць нашай бібліятэцы. 

І таму ідэя ўшанавання актыўных чытачоў узнікла не выпадкова.
30 верасня адбылася прэзентацыя фотаальбома ганаровых чытачоў пад назвай “Счастье быть читателем”. Падзея праходзіла ва ўрачыстай, цёплай, сяброўскай абстаноўцы і пакінула шмат прыемных уражанняў. Дзяліліся сваімі чытацкімі захапленнямі, выказвалі пажаданні развіцця і творчасці любімай бібліятэцы, а таксама былі адзначаны асабістымі намінацыямі: Мікалай Мікалаевіч Атрахімовіч – “Актыўны наведвальнік бібліятэкі”, Караліна Мамэртаўна Гугалінская – “Ледзі любоўнага рамана”, Ларыса Рыгораўна Лагун “Знаўца роднага слова”. З гонарам атрымалі намінацыі Кацярына Уладзіміраўна Дарафеева “Самы дапытлівы чытач” і Арсеній Дарафееў – “Перспектыўны чытач”. Свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі таксама Вольга Венедзіктаўна Забела – “ Шматгранны чытач”, Ірына Мітрафанаўна Гаўрылавец і Крыўка Алена Васільеўна як “Надзейныя сябры бібліятэкі”, Таццяна Ананьеўна Эйтміновіч атрымала званне “Актыўны карыстальнік камп’ютарнымі паслугамі”, Ірына Мікалаеўна Конан заняла перамогу разам са сваімі дамачадцамі ў намінацыі “Чытаем усёй сям’ёй”. Да ўрачыстай дзеі далучыліся і многія іншыя чытачы Лужкаўскай бібліятэкі.
Напрыканцы сустрэчы за кубачкам гарбаты і смачнымі пірагамі вялася цёплая сяброўская размова пра кнігі і чытанне, надзённыя праблемы і планы аб новай сустрэчы кнігалюбаў.
І тут нельга не пагадзіцца са словамі рускага паэта і пісьменніка Самуіла Маршака: “Литературе также нужны талантливые читатели, как и талантливые писатели. Именно на них, на этих чутких, обладающих творческим воображением читателей и рассчитывает автор, когда напрягает все свои душевные силы в поисках верного слова “.

бібліятэкар л.А. Гугалінская прэзентуе фотаальбомСамы перспектыўны чытач - Арсеній Дарафееў