Гістарычны экскурс
У Радзюкоўскай бібліятэцы-філіяле адбыўся гістарычны экскурс пад назвай “Памяць і боль зямлі беларускай”, які быў прысвечаны Дню памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу. Праз экскурс бібліятэкар нагадала пра велізарныя страты і ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам.
Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі фактамі і архіўнымі матэрыяламі, якія раскрываюць жахі вайны і гераізм тых, хто змагаўся за свабоду. Экскурс дазволіў глыбей зразумець маштаб трагедыі, якая закранула кожную беларускую сям’ю, і ўспомніць тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над галавой. Ён стаў не толькі ўрокам гісторыі, але і моцным напамінам пра тое, што памяць пра мінулае – гэта наша адказнасць перад будучыняй.
У знак глыбокай павагі і памяці аб ахвярах вайны, удзельнікі ўсклалі кветкі ля помніка, ушанаваўшы тым самым мужнасць і стойкасць беларускага народа.

























