Гістарычнае мінулае аграгарадка Германавічы
Бібліятэкар сельскай бібліятэкі-філіяла Таццяна Хоміч наведала выхаваўча-аздараўленчы лагер ”Нашчадкі“ ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа-сад Шаркаўшчынскага раёна“ і ў рамках тэматычнага дня ”Планета отважных. Мы этой памяти верны“ правяла гістарычную гадзіну ”Гістарычнае мінулае аграгарадка Германавічы“, на працягу якой гаворка ішла пра падзеі 1941-1945 гадоў, якія адбываліся ў Германавічах.
Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі завочную экскурсію па аграгарадку, падчас якой ушанавалі вызваліцеляў – мужных і высакародных салдат Вялікай Айчыннай вайны: Клюйко Макара Іванавіча, Прохарава Сяргея Міхайлавіча, Дзярабіна Міхаіла Аляксеевіча. Бібліятэкар адзначыла, што ўдзячныя вяскоўцы памятаюць пра іх подзвіг і ў гонар імён вызваліцеляў назвалі вуліцы аграгарадка.
Затым удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай ”Вайна вачыма дзяцей“, а бібліятэкар паведаміла пра мемарыяльны коплекс ”Дзецям – ахвярам вайны“ ў вёсцы Чырвоны Бераг.
Напрыканцы Таццяна Хоміч заклікала ўдзельнікаў: ”Мы павінны памятаць вызваліцеляў нашых вёсак і гарадоў. Мы, нашчадкі, павінны ведаць падзеі мінулай вайны, павінны вывучаць гісторыю сваёй маленькай радзімы, бо той народ, які не ведае і не шануе мінулага, не мае будучыні“.