ГЭТА Ж НАШ КУПАЛА
У Германавіцкай бібліятэцы да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы прайшоў вечар-партрэт ”Гэта ж наш Купала“ з выкарыстаннем электроннай прэзентацыі.
На пачатку мерапрыемства бібліятэкар прайшлася па жыццёваму і творчаму шляху Я. Купалы, пазнаёміла з кніжнай выставай ”Сняцца сны аб Беларусі…“, на якой былі прадстаўлены кнігі не толькі песняра, але і кнігі пра класіка беларускай літаратуры, літаратуразнаўчыя артыкулы.
Для наведвальнікаў мерапрыемства была прапанавана віктарына ”Я. Купала вядомы і невядомы”, некалькі вершаў паэта прагучала ў выкананні юных чытачоў.