”ГАВАРКІ, ЯК СКАРАГАВОРКІ“
Напярэдадні 70-гадовага юбілею беларускага дзіцячага пісьменніка Міхася Пазнякова ў дзіцячай бібліятэцы адбыўся літаратурны куфэрак ”Гаваркі, як скарагаворкі“ .
Кожны з вучняў 4 ”А“ класа УА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына“ прыняў непасрэдны ўдзел у правядзенні праграмы. Быў тут і ”пісарчук“, які запісваў новыя беларускія словы на ”дошцы-вандроўцы“, адказны за ”лічылкі“ Міхася Пазнякова, скарагаворкі, смяшынкі, вершы. Разам з бібліятэкарам Л. Казіцкай юныя чытачы прайшліся па цудоўнаму і вельмі пазітыўнаму сусвету Міхася Пазнякова.