“Ганаруся сваімі славутымі землякамі”
Для навучэнцаў 9-11 класаў ДУА “Германавіцкая ДС-СШ” быў праведзены чарговы дзень інфармавання “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “Ганаруся сваімі славутымі землякамі”.
Інфармацыйную гадзіну падрыхтавалі і правялі: Фёдарава М.А., класны кіраўнік 11 класа, Хоміч Т.Г., бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі-філіяла №13, Катовіч Т.А., навуковы супрацоўнік УК “Мастацка-этнаграфічны музей імя Я. Драздовіча”.
Мэтай інфармацыйнай гадзіны з’яўлялася знаёмства навучэнцаў з жыццёвым і творчым шляхам землякоў (уражэнцаў Шаркаўшчынскага раёна), якія праславілі нашу маленькую радзіму.
Інфармацыйная гадзіна была раздзелена на блокі:
- Славутыя пісьменнікі і паэты малой радзімы (В. Лагун, Т. Еўдакова, М. Кукуць, М. Райчонак, М. Машара, Г. Кірылаў, Л. Ардынская)
- Славутыя дзеячы культуры малой радзімы (Г. Цітовіч, П. Дубашынскі, У. Грыдюшка)
- Славутыя мастакі малой радзімы (П. Касцюкевіч, В. Лагун)
- Славутыя вучоныя малой радзімы (І. Сікора, П. Грынчук, В. Бука)
Немагчыма ўсім быць героем або знакамітым, але заўсёды трэба заставацца чалавекам. Трэба старацца рабіць свет вакол сябе лепшым і святлейшым, ствараць вакол сябе атмасферу дабрыні і міласэрнасці..