• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

banner five year quality

sm00021

2026.04.13

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

vit vesti

klich radzimy

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

cifgram

Мы на портале рейтинговой оценки

qr

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2026-07-17

Зарегистрировалось:

245

Ванда ЛагунДля наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Зорны”, арганізаванага на базе ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна” бібліятэкар Германавіцкай сельскай бібліятэкі-філіяла правяла гадзіну ўспамінаў “Няпросты лёс мастачкі-самавучкі, нашай зямлячкі Ванды Лагун", прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння і да Года беларускай жанчыны.

Для навучэнцаў бібліятэкар падрыхтавала прэзентацыю пра жыццё і творчасць Ванды Германаўны, а таксама выставу малюнкаў мастачкі “Таленту не заставацца ў цяні”. Пра гэту таленавітую жанчыну гаварыць было проста і цікава, бо бібліятэкар асабіста была з ёй знаёма і запісала ўспаміны аднавяскоўцаў, стрыечнай сястры Марыі Дубовік (якая яе даглядала) і суседзяў.Выстава работ

Пры падрыхтоўцы мерапрыемства дзеці атрымалі апераджальныя заданні. Некаторыя звесткі з біяграфіі, а таксама вершы Ванды гучалі ў выкананні навучэнцаў. У якасці рэфлексіі бібліятэкар прапанавала разам з дзецьмі саставіць “Воблака слоў” і дапоўніць прэзентацыю яшчэ адным слайдам. Ключавымі словамі былі: талент, мастачка, спагада, самавучка, што ўказвае на тое, што мерапрыемства пакінула след у душы дзяцей.Пад час мерапрыемства

Творчае заданне