• banner_sharcbibl_1.jpg
  • banner_sharcbibl_2.jpg
  • banner_sharcbibl_3.jpg
Версия для слабовидящих

sm00021

Единый день информирование

kulturaby

nlbby1

vlib by

v rcpi

pravo.reshop.by

dps

sm full1

Региональная карта Витебской области

sh ispolkom

2020 09 14 01

vit vesti

klich radzimy

867565664

uni

vit

telega

https://pomogut.by/

https://kids.pomogut.by/

 Мы в социальных сетях 

Статистика пользователей

Период:

2017-12-01 - 2025-05-17

Зарегистрировалось:

230

908d1e07305637d493ecb31eb53fe988У Германавіцкай сельскай бібліятэцы-філіяле прайшла гадзіна смутку ”Чарнобыль: лёсы, падзеі, памяць“, прымеркаваная да Дня  памяці загінуўшых у радыяцыйных аварыях і катастрофах.

На пачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла прысутным, навучэнцам тэатральнага аддзялення ДУА ”Лужкаўская дзіцячая школа мастацтваў“,   аб жудасных падзеях, якія адбыліся 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Пры дапамозе карты Беларусі прысутныя больш наглядна ўявілі ”чорныя плямы“ на карце – Хойнікі, Брагін, Краснаполле, Чачэрск…

Затым увага ўдзельнікаў была скіравана на творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія ў сваёй творчасці закранулі тэму атамнай трагедыі: Івана Мележа. Міколы Мятліцкага, Івана Шамякіна. Больш падрабязна спыніліся на аналізе апавядання Івана Пташнікава ”Львы“ і знаёмстве з кнігай  ”Прайсці праз зону”. Распавядаючы пра кнігу, бібліятэкар адзначыла, што  асаблівай павагі заслугоўваюць палотны мастака Уладзіміра Цітавіча Гардзеенкі, які не адзін месяц правёў на роднай Хойнікшчыне, вандруючы па зоне адчужэння з пэндзлем і фарбамі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з імі і выказалі свае думкі.

Напрыканцы мерапрыемства прагучалі вершы Анатоля Грачанікава, Міколы Мятліцкага, Сяргея Законнікава.

Падчас мерапрыемства 1Падчас мерапрыемства 2

Падчас мерапрыемства 3Падчас мерапрыемства 4